pramenofanarchy (pramenofanarchy) wrote,
pramenofanarchy
pramenofanarchy

У Курапатах - бойка і затрыманні. Затрыманых збілі

https://pramen.io/wp-content/uploads/2019/11/Kurapaty.png
https://pramen.io/ru/2019/11/u-kurapatah-bojka-i-zatrymanni-zatrymanyh-zbili/


Як паведамілі ў сацсетках сёння адбыліся масавыя затрыманні удзельнікаў Курапацкай варты. На відэа (https://t.me/abarona/850) бачна, як людзі ў цывільным нападаюць на ўдзельнікаў варты. Спачатку міліцыянты ў форме бяздзейнічалі, але потым затрымалі актывістаў і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС.





Напад на ўдзельнікаў варты адбыўся пасля таго, як кандыдат у дэпутаты Зміцер Казакевіч паспрабаваў патрапіць да выбарцаў, паразмаўляць з імі на тэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім». Як бачым, статус кандыдата ніяк не абараніў актывіста - насуперак чаканняў жадаючых уліцца ў парламент. І, як і варта было чакаць, міліцыянты затрымалі не нападнікаў, а ўдзельнікаў пікету.





Чытайце таксама: Мясо с привкусом свинца https://pramen.io/ru/2018/06/myaso-s-privkusom-svintsa/





Калі пачалася тузаніна, выклілкалі міліцыю. Затрыманыя актывісты Зміцер Казакевіч, Максім і Дзяніс Урбановічы, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў.





Увечары быў вызвалены Іларыён Трусаў. Астатнія застаюцца ў пастарунку, імаверна 4 лістапада іх будуць судзіць.





Паведамляецца таксама, што пакуль затрыманых везлі, іх збівалі. Ціхары фізычна здекваліся над затрыманымі, тапталі нагамі. Самога ж Іларыёна абшукалі і дапыталі без прысутнасці маці, хаця хлопец непаўнагадовы. Цяпер яму пагражае адпраўка ў спец.установу закрытага тыпу (спецвучэльня), бо гэта ўжо чацвёрты пратакол на яго. Дзяніс Урбановіч, як паведамляецца, знаходзіцца ў Бараўлянскім шпіталі.





Курапацкая варта - адна з самых доўгіх пратэстных акцый за гісторыю Беларусі. Пікеты ля рэстарана "Паедзем паядзім", пабудаванага на месцы сталінскіх расстрэлаў, трываюць з 1 чэрвеня 2018га.





http://spring96.org/be/news/94794


Tags: Куропаты, Прамень, репрессии
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 0 comments